Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.

Чалавек, які глядзеў у неба   / Рублёўская, Людміла /

Сёлета Язэпу Нарцысавічу спаўняецца 135 гадоў. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з гэтай нагоды адбыўся круглы стол «Космас Язэпа Драздовіча». Арганізатарамі круглага стала выступілі Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Упраўленне аэракасмічнай дзейнасці апарату НАН Беларусі і Міністэрства культуры. Фонам для гаворкі была адмыслова падрыхтаваная выстава твораў Язэпа Драздовіча з фондаў Акадэміі навук.

Источник: Звязда,   17.10.2023
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАН
«Ёсць чуткі, што Янук едзе ў Маскву. Вось ужо дасць дыхту»   / Рублёўская, Людміла /

3 лістапада мы адзначаем 140-годдзе з дня народзін Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча, які сапраўды жыве сярод свайго народа. Мы працягваем спазнаваць яго творчасць, яго асобу... Зразумець, якім ён быў, дапамагае ліставанне. Эпісталярная спадчына песняра вялікая — ад лістоў да радні да перапіскі як народнага дэпутата, віцэ-прэзідэнта АН БССР.

Источник: Звязда,   03.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
"Роднае слова" як натхненне   / Рублёўская, Людміла /

21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. Далучаюцца да яго і беларусы, чый шлях да асэнсавання каштоўнасці свайго моўнага скарбу быў асабліва пакручасты. З нагоды свята наведаемся ў госці да выдання, якое прысвечана мове. Гаворка пра штомесячны навукова-метадычны часопіс «Роднае слова», які заснаваны ў 1987 годзе і ўваходзіць сёння ў склад РУП «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Рэдактары выдання сутыкаюцца з спецыфічнымі праблемамі, звязанымі з яшчэ неўстаноўленым напісаннем некаторых слоў або са стылістычным рэдагаваннем. Даводзіцца звяртацца ў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з просьбай падказаць, якую лепш абраць форму.

Источник: Звязда,   20.02.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Дзесяць незвычайных артэфактаў Івана Шамякіна   / Рублёўская, Людміла /

Яго працавітасці зайздросцілі, зайздросцілі і колькасці важных пасад і прэмій. Хадзілі неверагодныя чуткі пра ганарары ад ягоных кніг — яны прадаваліся мільённымі накладамі па ўсім Савецкім Саюзе. Але калі патрэбна была дапамога, тыя ж калегі беглі да Івана Пятровіча Шамякіна, першага сакратара праўлення Саюза пісьменннікаў, старшыні Вярхоўнага Савета БССР, акадэміка — бо ведалі, што паспачувае, дапаможа. Колькі ні перачытвай мемуары, успаміны, гутаркі, усплывае нешта нечаканае. Давайце зладзім своеасаблівую экскурсію па біяграфіі Івана Шамякіна з дапамогай артэфактаў, якія ён згадвае.

Источник: Звязда,   30.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Часопіс — гэта лабараторыя, а кнігавыданне — шырокая вытворчасць   / Рублёўская, Людміла /

У 1926 годзе, да пяцігадовага юбілею часопіса «Полымя» Якуб Колас напісаў верш-віншаванне, у якім прыпадабняў гэта беларускі літаратурны часопіс агменю, убачанаму на дарозе праз цемру. Пайшло ўжо другое стагоддзе ад нараджэння аднаго са старэйшых беларускіх выданняў. «Полымя» — гэта яшчэ і выданне, дзе друкуюцца «дакументы часу» — мемуары, успаміны, дзѐннікі, гістарычныя расследаванні. У № 1 2021 года анансавана публікацыя дзённікаў акадэміка Міхася Мушынскага. Гэта ў пэўным сэнсе летапіс жыцця Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   08.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Ён быў прарок, ён быў рамантык   / Рублёўская, Людміла /

Уладзiмiру Караткевiчу ў гэтыя днi споўнiлася б 90 гадоў. Пагаварыць пра Караткевiча i яго спадчыну запрасiлi намеснiка дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута лiтаратуразнаўства iмя Янкi Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi Яўгена Гараднiцкага, намеснiка дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi па навуковай i выдавецкай дзейнасцi Алеся Сушу, загадчыка кафедры гiсторыi замежнай лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ Ганну Бутырчык, пiсьменнiка Адама Глобуса, пiсьменнiка Анатоля Бутэвiча, дацэнта кафедры гiсторыi беларускай лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ Анатоля Вераб'я, дацэнта кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання факультэта журналiстыкi БДУ Пятра Жаўняровiча.

Источник: Звязда,   25.11.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода   / Рублёўская, Людміла /

Кожны год у канцы кастрычніка мы ўспамінаем сумную дату. У ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе былі забітыя некалькі дзясяткаў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў... Сярод тых, хто загінуў у той жудасны час, ёсць адзін пісьменнік, акадэмік НАН Беларусі, сёлетні юбіляр Іван Пятровіч, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Янка Нёманскі.

Источник: Звязда,   29.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Вяртанне тураўскага крыжа   / Рублёўская, Людміла /

На аб’яўленым у 2018 годзе конкурсе эскізаў аднаўлення Тураўскага крыжа было прадстаўлена дзевяць прац. У журы пад старшынствам мітрапаліта Паўла ўваходзілі прадстаўнікі Акадэміі мастацтваў і Акадэміі навук.

Источник: Беларусь,   15.10.2020 № 10 С. 39-41
Рубрика: НАН Беларуси
«Каханне нiчога не просе…»   / Рублёўская, Людміла /

1928 год. У часопiсе «Узвышша» з’яўляецца новая паэтычная публiкацыя. Над адным з вершаў стаiць прысвячэнне «Р.М.», а гучыць верш зусiм не ў духу эпохi: гэта любоўная лiрыка. Iмя аўтара знаўцам казала шмат. Уладзiмiр Жылка. Ён толькi за два гады да гэтай публiкацыi пераехаў у Савецкую Беларусь з-за мяжы, з Прагi. Напачатку ўсё складвалася добра. Ён працуе ў Iнстытуце беларускай культуры, у газеце «Звязда», шмат перакладае. А ў 1928-м яго ўжо выключаюць з «Маладняка», звальняюць са «Звязды». Жылку пашанцавала: паэт Язэп Пушча пераязджаў у Ленiнград i прапанаваў сваё месца выкладчыка лiтаратуры ў Мiнскiм музычным тэхнiкуме. Там i пачалася гiсторыя, у вынiку якой узнiк верш.

Источник: Советская Белоруссия,   27.05.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Шлях даўжынёй у эпоху   / Рублёўская, Людміла /

Гэтаму чалавеку давялося надоўга перажыць большасць са свайго пакалення, што загiнула ў крывавых вiрах эпохi. У юнацтве ён быў адным з сяброў легендарнага лiтаратурнага аб’яднання «Маладняк», а памёр ужо ў незалежнай Беларусi. Пасля вайны нечакана зрабiўся асабiстым сакратаром Якуба Коласа. На гэтай пачэснай пасадзе — яна называлася «рэферэнт Акадэмii навук» — правёў шмат гадоў. Звалi яго Аляксандр Каратай. Але ў гiсторыi лiтаратуры ён застаўся як Максiм Лужанiн, паэт, пiсьменнiк, сцэнарыст, перакладчык, якi нарадзiўся 110 гадоў таму ў вёсцы Прусы Слуцкага павета.

Источник: Советская Белоруссия,   07.12.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Нарачанскi чараўнiк   / Рублёўская, Людміла /

Мiхась Лынькоў, пісьменнік, акадэмiк, дырэктар Iнстытута лiтаратуры, мовы i мастацтва Акадэмii навук БССР быў персонай заўважнай i ўплывовай. А нарадзiўся ён 120 год таму ў вёсцы Зазыбы Вiцебскага павета. Можна ўспомнiць шмат цiкавых фактаў пра гэтага чалавека.

Источник: Советская Белоруссия,   30.11.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Прыпадаю да нябёс   / Рублёўская, Людміла /

20 лiстапада 2018 года спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння Яўгенii Янiшчыц. Людзей прыцягвае таямнiца, загадка, глыбiня. Пра загадку Яўгенii Янiшчыц разважаюць пiсьменнiк Анатоль Бутэвiч, пiсьменнiк Адам Глобус, мастацкi кiраўнiк паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Знiч» Галiна Дзягiлева, вядомыя лiтаратуразнаўцы — адна са складальнiц збору твораў Яўгенii Янiшчыц, старшы навуковы супрацоўнiк Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусі Святлана Калядка, загадчык аддзела тэорыi i гiсторыi лiтаратуры НАН Беларусі Ганна Кiслiцына, начальнiк Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага iнстытута адукацыi Iрына Шаўлякова, загадчык кафедры замежнай лiтаратуры БДУ Ганна Бутырчык.

Источник: Советская Белоруссия,   20.11.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Пад сузор’ем славутых iмён   / Рублёўская, Людміла /

Iдэя беларускага нацыянальнага пантэона — вельмi надзённая i даволi дыскусiйная. На гэтую тэму разважаюць акадэмiк–сакратар Аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі Аляксандр Каваленя, старшыня ГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька, кандыдат гiстарычных навук Пётр Краўчанка i дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя iмя П. Броўкi» Уладзiмiр Андрыевiч.

Источник: Советская Белоруссия,   28.06.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
На карысць роднага слова   / Рублёўская, Людміла /

У новым тлумачальным слоўнiку беларускай мовы, над якiм працуе Iнстытут мовазнаўства iмя Якуба Коласа НАН Беларусi, будзе больш за 245 тысяч слоў! I гэта яшчэ не ўсё багацце нашай мовы, паведамiў дырэктар iнстытута Iгар Капылоў на прэс–канферэнцыi «Роднае слова на прасторах Беларусi», якая адбылася ў прэс–цэнтры Дома прэсы. Удзел у ёй узялі таксама член–карэспандэнт НАН Беларусi Аляксандр Каваленя, дырэктар Iнстытута лiтаратуразнаўства НАН Беларусі Iван Саверчанка.

Источник: Советская Белоруссия,   19.06.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество